У краме "Еўраапт" у Горках прадаецца хлеб пад назвай "Узгорак". Так называецца мясцовая незалежная газета.
Вытворцам хлеба з'яўляецца ААТ "Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай".
Незалежная абласная газета "УзГорак" была зарэгістравана ў 2009 годзе. З таго часу яна распаўсюджваецца на тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў. Першым рэдактарам і заснавальнікам выдання быў вядомы мясцовы журналіст Эдуард Брокараў. Да рэгістрацыі "УзГорак" выдаваўся ў выглядзе бюлетэня.