Аляксандр Храмко адправіўся ў мінулую суботу ў Дрыбін, каб паглядзець, як праходзіць фэст народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў.
"Дрыбінскія таржкі" адбываюцца ў раённым цэнтры ўжо дзевяць гадоў запар. Сёлета арганізатары падзялілі свята на тры часткі. 15 і 16 жніўня падрыхтавалі імпрэзы для дзяцей, падлеткаў і моладзі, а 17 жніўня – для больш дарослых гасцей.