У кінатэатрах Мінска паказваюць "Тэрмінатара-2", агучанага па-беларуску. Пераклад зроблены ў межах праекта "Беларускія ўікэнды" кампаніяй "Кінаконг" пры падтрымцы velcom | A1.
На роднай мове гледачам паказваюць абноўленую версію стужкі 2017 года ў 3D фармаце. Яна была адмыслова створана да 25-годдзя фільма.
"Тэрмінатар-2: Судны дзень" выйшаў на экраны ў 1991 годзе і літаральна змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп'ютарнай анімацыі, паказаў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно.
У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі "Оскар" – у намінацыях "Лепшы гук", "Лепшы мантаж гука", "Лепшыя візуальныя эфекты" і "Лепшы грым".
"Тэрмінатара" паказваюць у кінатэатрах гандлёвых цэнтраў "Арэна-Сіці" і "Дана Мол".