Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вербную нядзелю (Вербніцу). Вернікі ў цэрквах асвячаюць вербы, якія сімвалізуюць вітанне Хрыста пры ягоным уваходзе ў Іерусалім. Так свята адзначылі ў Спаса-Узнясенскім храме ў Горках.
У Новым Запавеце гаворыцца, што Ісус заехаў у вароты Іерусаліма верхам на асле, што сімвалізавала рахманасць і любоў да свету. Месію віталі як цара або вялікага палкаводца: яго шлях высцілалі пальмавымі галінамі і вопраткай.
У народзе існуе традыцыя біць асвечанымі галінкамі вербы па целе, каб адыходзілі ўсе хваробы. Пры гэтым казалі: "Не я б'ю – вярба, вярба-лоз б'е да слёз, вярба б'е – здароўе дае".
Вербніца адзначаецца за тыдзень да Вялікадня – Светлага Хрыстовага Уваскрасення.