пан, 3.02.2025
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Стала вядома, колькі людзей у Расіі і Беларусі ў наш час жывуць без каналізацыі

05.04.2019 – 18:59 | 1200

Больш за 22% расейскіх хатніх гаспадарак, ці больш як пятая частка жыхароў Расеі да гэтага часу ня маюць доступу да цэнтралізаванай каналізацыі, піша "РБК" са спасылкай на Расстат.

У Беларусі каналізацыі ня маюць 6,6% насельніцтва, вынікае са зьвестак Белстату (PDF).

16,8% расейцаў карыстаюцца выграбнымі ямамі, а ў 5,8% сыстэмы каналізацыі наогул няма. Яшчэ каля 12,6% расейцаў паведамілі, што ня маюць прыбіральні ў сваёй кватэры ці доме, у якім жывуць: яны карыстаюцца санвузламі агульнага карыстаньня (напрыклад, у камунальнай кватэры), або маюць прыбіральню ў асобным будынку.

У асноўным без каналізацыі жывуць людзі ў вёсках: пра адсутнасьць гэтага віду выгод паведамілі сацыёлягам 66,5% расейцаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасьці.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у 2018 годзе ўдзельная вага хатніх гаспадарак, абсталяваных каналізацыяй, склала 93,4%. Якая там сыстэма каналізацыі – цэнтральная ці індывідуальная, Белстат не ўдакладняе.

Няма і разьбіўкі па гарадзкім і сельскім насельніцтве (старонка 127 Статыстычнага штогодніка 2018). Але з ранейшых зьвестак Белстату вядома, што на 2016 год каналізацыю мелі 91,9% гарадскога насельніцтва і 37,9% сельскага.

У апошнія гады ў Беларусі адбываецца стабільны рост колькасьці гаспадарак з каналізацыяй – у 2010 годзе такіх было толькі 84,7%.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email