На 1 капейку з 21 лютага павялічыліся цэны на нафтапрадукты ў Беларусі. Падаражанне адбылося сёлета ўпершыню, летась кошты мяняліся ў большы бок 27 разоў.
Зараз на запраўках такая карціна:
- Бензін АІ-92-К5-Еўра – 1,44 руб.
- АІ-95-К5-Еўра – 1,55 руб.
- АІ-98-К5-Еўра – 1,76 руб.
- ДП – 1,55 руб.
У "Белнафтахіме" патлумачылі такое рашэнне падаражаннем нафты. За першыя два тыдні лютага сярэдні яе кошт вырас да 62,6 даляра ЗША, а па звестках на 20 лютага – блізка да 66 даляраў ЗША за барэль. Цана выйшла за межы калідора, у рамках якога захоўвалася магчымасць падтрымліваць бягучы ўзровень рознічных цэн на аўтамабільнае паліва.