"І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля". Мц 2,6
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на Новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе Вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці – асабістай і той, якая сыходзiць з Вашага служэння, – суправаджае Вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.
З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.