Трэці матч запар выграў ФК "Горкі" ў Чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Хатняя сустрэча з камандай Стоўбцаў "Нёман-агра" завяршылася перамогай з лікам 3:2.
Гульня адбылася на гарадскім стадыёне ў мінулую суботу 6 кастрычніка. Аўтарамі галоў сталі Уладзімір Хаўстовіч, Антоніа Сіака і Станіслаў Булах.
Ад мая Горкі цярпелі паразы або гулялі ўнічыю. Гэты ланцужок нашым спартоўцам удалося перарваць 22 верасня ў матчы супраць Маладзечна. Тая сустрэча завяршылася з лікам 6:0 на нашу карысць.
Наступны матч з Гомелем 29 верасня таксама скончыўся горацкай перамогай – 0:1.
Усяго на рахунку нашай каманды з пачатку чэмпіянату чатыры выйгрышы ў 23 гульнях.
ФК "Горкі" застаецца на перадапошнім месцы турнірнай табліцы спаборніцтваў.
13 верасня нашы футбалісты ў гасцях выйдуць на поле супраць каманды горада Узда. Гэта будзе ўжо 26 тур чэмпіянату.
Фота: Аляксандр Храмко
Глядзіце па тэме:
► Мы чакалі гэтага пяць месяцаў! Горкі выйгралі матч чэмпіянату Беларусі па футболе – палюбуйцеся