У суботу 22 верасня Горкі прымалі на гарадскім стадыёне супернікаў з Маладзечна. Нашай камандзе нарэшце ўдалося перапыніць ланцужок паразаў і нічыіх, які цягнуўся з мая. Гульня завяршылася з лікам 6:0 на карысць Горак.
Аўтарамі галоў сталі Уладзімір Хаўстовіч (двойчы), Арцём Мацюшэнка, Павел Купцоў, Антоніа Сіака і Яўгеній Латышоў.
На жаль, перамога ніяк не паўплывала на наша месца ў турнірнай табліцы Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Яно па-ранейшаму перадапошняе.
Наступным матч ФК "Горкі" згуляюць у гасцях у гэты панядзелак 24 верасня з гомельскай камандай "Бумпром".