Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч зацвердзіў план мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў моладзевым культурна-забаўляльным цэнтры і летнім амфітэатры ў Горках у 2014 годзе.
Здаецца, дзіўны артыкул з'явіўся ў газеце “Горацкі веснік” ад 18 снежня 2013 г. У ім гаворыцца, што прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч зацвердзіў план мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў моладзевым культурна-забаўляльным цэнтры і летнім амфітэатры ў горадзе Горкі ў 2014 годзе.
Пасля чытання артыкула ў мяне ўзнікла некалькі пытанняў:
1. Няўжо ў нас у краіне прэм'ер-міністру больш няма чым заняцца, як зацвярджаць планы канцэртных мерапрыемстваў у правінцыйных гарадах?
2. Калі планам канцэртных мерапрыемстваў у правінцыйных гарадах займаецца прэм'ер, дык для чаго існуюць міністэрства культуры, яго аддзелы і ўпраўленні? Можа, варта іх ліквідаваць, раз кіраўнік ураду ўзяў на сябе іх абавязкі?
3. Ці трэба на чатыры мерапрыемствы ў год марнаваць бюджэт на будаванне, а потым рамонт вышэйназванага цэнтра? А рамонтныя працы на дадзены момант яшчэ вядуцца...