суб, 9.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Мсціславе – чатыры святы

19.09.2013 – 15:02 | 312

На гэтым тыдні (20 і 21 верасня) у Мсціславе пройдзе XII фестываль мастацтваў імя народнага артыста Беларусі, кампазітара Мікалая Чуркіна, святкаванне Дня горада і 70-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама “Дажынкі”.

У Мсціславе заўтра і паслязаўтра – чатыры святы

У пятніцу а 12:45 святкаванне пачнецца з канцэрта-апавядання “Мсціслаў – калыска беларускай музыкі” ў Раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Тут сама а 17:00 выступіць “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, ансамблі флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, струнны квартэт, струнны аркестр.

Ад 19:30 да 21:00 на Цэнтральнай плошчы адбудзецца канцэрт мастацкай самадзейнасці Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. А ў 21:00 гледачы змогуць пабачыць выступ музычнага кавер-гурту Яnkey.

Раніца наступнага дня пачнецца з восеньскага кірмашу на вуліцы Камсамольскай. Тут можна будзе прыдбаць да стала сёлетнія дары прыроды.

На Цэнтральнай плошчы ад 10:00 пачнецца свята “Родны Мсціслаў”, прысвечанае 70-годдзю вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама раённае свята “Дажынкі-2013”. Пройдзе канцэрт калектыву мастацкай самадзейнасці Дрыбінскага раёна, а таксама народнага вакальнага ансамбля “Надзея” з Ходасаў.

Ад 11:00 на Урыцкага разгорнецца традыцыйны для мсціслаўскіх святаў “Горад майстроў”, а ў Гарадскім скверы – работа сельскагаспадарчых падворкаў.

Паралельна ў Дзіцячым парку – канцэртна-забаўляльная праграма для малых.

У 17:00 на Цэнтральнай плошчы пачнецца гала-канцэрт “З любоўю да Мсціслава”. Тут выступяць заслужаны калектыў “Нацыянальны ака-дэмічны канцэртны аркестр Беларусі” і папулярныя артысты аркестра – лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Дарэчы, цэлы дзень 21 верасня на Цэнтральнай плошчы будуць працаваць атракцыёны, а вечарам у розных частках горада пройдуць дыскатэкі.

Ягор Клішэвіч

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email