У спартзале Лядовай арэны ў Горках сёння нашы спартоўцы сустрэнуцца з супернікамі з Барысава ў межах чацвёртага фінальнага туру чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі па міні-футболе.
Апошні раз нашы хлопцы гулялі з барысаўскай "Новай" у гасцях 19 лютага і прайгралі з лікам 8:2. Як гэта адбывалася, можна паглядзець у відэа.
На сёння барысаўцы займаюць другі радок турнірнай табліцы, а Горкі – апошні, чацвёрты.
Папярэднія сустрэчы абедзве каманды завяршылі з перамогамі: Горкі – Шчучын – 6:1, "Нова" (Барысаў) – Авангард (Гомель) – 7:3.
Пачатак матча сёння а 16:00.