суб, 11.05.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Тадэвуш Кандрусевіч прыедзе ў суботу ў Горкі на парафіяльнае свята мясцовых каталікоў

15.09.2016 – 11:09 | 1235

На ўрачыстасць Горацкай каталіцкай парафіі ў гэтую суботу прыедзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З радасцю запрашаем вас на святкаванне прастольнага свята рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай горада Горкі, якое адбудзецца ў суботу 17 верасня. 

Асаблівым чынам у гэты дзень будзем дзякаваць добраму Богу за дзесяць гадоў адраджэння каталіцкай супольнасці на Горацкай зямлі.

Урачыстасць узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У праграме:

  • урачыстая святая Імша,
  • супольны пачастунак,
  • выступ хрысціянскага гурту Laudans,
  • віктарына “Што? Дзе? Калі?" на тэму гісторыі Горацкай парафіі, а таксама Касцёла на Магілёўшчыне.

Дата: 17 верасня, пачатак а 12:00

Месца: г. Горкі, завулак Валадарскага 8, 10.

З дарам малітвы, кс. Андрэй Кеўліч, настаяцель парафіі

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email