У Кіраўскім раёне 21 верасня адбудзецца рэгіянальнае свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах". Як зразумела з назвы, свята пройдзе ў Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі.
Для гасцей арганізатары падрыхтавалі насычаную і яркую праграму: сапраўдныя балі, канцэрты класічнай музыкі з удзелам салістаў Вялікага тэатра Беларусі, рэканструкцыі гістарычнага клуба, розныя творчыя і тэматычныя актыўнасці.
Вось самае цікавае:
- Майстар-класы па бальных танцах.
- Канцэрт этнічнага гурту "Арацэя".
- Баль з удзелам Беларускай прафесійнай танцавальнай лігі.
- Гастра-фэст "Свята смажанкі".
- Гістарычны квэст.
- Выставы рамеснікаў і народных майстроў.
- Работа мастакоў-партрэтыстаў.
- Забавы для дзяцей.
- Праца гандлёвых радоў.
- Вячэрняя дыскатэка, ды шмат іншых цікавостак.
Скарыстайце магчымасць акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя!
Інфармацыя пра білеты і даведка – па тэлефоне: 802237 74 846.