Кулінарны фестываль "Мара Гурмана" пройдзе 7 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці.
Брэндавае мерапрыемства Гарадоцкага раёна разгорнецца на маляўнічым беразе возера Лугавое ва ўрочышчы "Вераб'ёвы горы". Пачатак – у 11:00.
У праграме свята:
- Конкурс сярод кухараў-прафесіяналаў у прыгатаванні мяса птушкі на адкрытым агні на прыродзе.
- Дзіцячы конкурс "Вясёлыя кухары" ў прыгатаванні страў з агародніны "Агародніннае асарці". Удзельнікі – дзеці ад 7 да 10 гадоў.
- Конкурс гатавання страў з выкарыстаннем мёду, арэхаў і яблыкаў "Тры Спасы – тры запасы".
- Конкурс "Арыгінальны дранік" – кухары-аматары прыгатуюць дранікі на калодзе, выкарыстоўваючы любую начынку.
- Конкурс "Хрумсткі агурочак" збярэ майстроў марынавання і салення гародніны. Таксама будзе праведзены майстар-клас і дэгустацыя.