Выстава "Магілёў вачыма гасцей 2017 – 2024" адкрылася ў абласным цэнтры 31 ліпеня.
У экспазіцыі – больш за 50 твораў, напісаных у розных стылях і жанрах, якія адлюстроўваюць жыццё Магілёва праз свабоднае абстрактна-рэалістычнае бачанне аўтараў.
На выставе можна пабачыць работы мастакоў з Арменіі, Азербайджана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Расіі, Турцыі, Індыі, Іарданіі, Кітая, Украіны і Узбекістана.
Прэзентацыя праекта адбудзецца 2 жніўня ў 17:00 у "Музеі гісторыі Магілёва" па адрасе: вуліца Болдзіна, 1.
Выстава будзе прымаць наведвальнікаў да 18 жніўня.