У пятніцу 19 ліпеня ў Мсціславе пройдзе XXII Фестываль мастацтваў імя народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна. Сёлета ён прысвечаны векавому юбілею ўтварэння Мсціслаўскага раёна.
Фестываль адбудзецца ў цэнтры горада на плошчы імя Пятра Мсціслаўца.
У праграме:
14:30 – Урачыстае адкрыццё фестывалю "Граюць нашы салісты"
- Канцэрт акадэмічнай музыкі ў выкананні струннага аркестра Заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга".
Салісты: Н. Пятроў (саксафон), С. Фалевіч (трамбон), Д. Гарэеў (флейта), Я. Арлова (скрыпка) і Д. Ярацэвіч (кларнет).
17:00 – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі "Святкуй, Беларусь!"
- Эстрадны канцэрт салістаў-вакалістаў Заслужанага калектыву "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга".
Салісты-вакалісты аркестра: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла і Дзімітрый Качароўскі, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Таццяна Глазунова, Алеся Дзержавец, Ірына Іршонак, Ксенія Амельчанка, Антон Карчэўскі, Андрэй Коласаў, Аляксандр Салаўёў.
Вакальная група: Аляксандр Дзюмін, Святлана Бударына, Андрэй Пятроў, Ксенія Амельчанка.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха.