пят, 29.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Ёсць добрая нагода пабываць у тэатры

11.11.2022 – 15:35 | 837

У нядзелю 13 лістапада ў Магілёўскім драматычным тэатры будзе ісці камедыя "Прымакі" па п'есе Янкі Купалы. Спектакль на беларускай мове. Рэжысёр-пастаноўшчык  – Таццяна Пацай. Пачатак а 18:30, узрост гледачоў 16+.

Жанр п'есы Янка Купала вызначыў як "сцэнічны жарт у адной дзеі", узяўшы за аснову народны анекдот. А жарт тут вось у чым. Аднойчы раніцай Даміцэля выяўляе ў сваім ложку не роднага мужа, а свайго кума Максіма. А тым часам яе муж Трахім, ні аб чым не падазраючы, салодка спіць у чужой хаце, са сваёй кумой Паланеяй.

Гісторыя пагаршаецца яшчэ тым, што дзеці разгубленых начнымі прыгодамі сваякоў, кахаюць адзін аднаго і хочуць ажаніцца. Але ці не стане бурны сямейны канфуз перашкодай да шчасця маладых? Што ж, давайце разбірацца!

Спектакль пройдзе на вялікай сцэне, кошт квіткоў ад 8 рублёў 50 капеек да 12 рублёў 50 капеек – паведамляецца на сайце тэатра.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email