11 тэатраў з сямі гарадоў Беларусі будуць удзельнічаць у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён пройдзе ў Бабруйску з 11 па 16 лістапада – паведамляе БЕЛТА.
Запланаваны дзве конкурсныя праграмы: "Спектакль тэатра драмы" і "Эксперымент". Пляцоўкамі фестывалю стануць вялікая і малая залы Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску і Палац мастацтваў гэтага ж горада. Упершыню адзін са спектакляў будзе паказаны на сцэне абласнога драматычнага тэатра ў Магілёве.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – беларускі паэт, драматург і тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета.