чцв, 26.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

На "Дрыбінскіх таржках" сёлета будзе выстава рэтрамабіляў, дзіцячае шоу, канцэрт Алены Ланской і феерверк

11.08.2022 – 12:42 | 2874

На наступным тыдні 19 і 20 жніўня (гэта пятніца і субота) будуць праходзіць "Дрыбінскія таржкі". Арганізатары запланавалі вялікую колькасць падзей: канцэрты, шоу, майстар-класы, выставу рэтрамабіляў, канцэрт Алены Ланской і нават феерверк.

Праграма ХІ рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі"

19 жніўня

Возера Капелька

11:00-11:30 – "Мытня". Сустрэча гасцей.

11:00-11:30 – Дзіцячы конкурс малюнка на асфальце "Гісторыя майго краю".

11:30 – Адкрыццё дзіцячага дня фестывалю.

11:30-13:00 – Дзіцячае шоу "Найлепшы за ўсіх".

13:00-15:00 – Фестываль фарбаў "Холі".

 

Цэнтральная плошча

18:00-19:00 – Паказ фільма пад адкрытым небам.

18:00-21:00 – Работа моладзевых зон: караоке-бар, майстар-класы, фотазоны, пляценне касічак, кулінарныя вынаходствы, нанясенне часовых татуіровак, парфумерны бар, імгненны партрэт і іншае.

19:00-20:00 – Фестываль фарбаў "Холі".

20:00 – Адкрыццё моладзевага фестывалю. Флэшмоб бытавога танца.

20:10-20:50 – Моладзевае шоу "Арэна творчасці".

20:50-21:30 – Эстрадны канцэрт гасцей свята.

21:30-23:00 – Дыскатэка. Дыджэй МС "Провожай лето правильно".

 

20 жніўня

На працягу дня будзе шоу хадулістаў, светлавое і вогненнае шоу.

Цэнтральная плошча

8:00-10:00 – "Мытня". Сустрэча дэлегацый і ўдзельнікаў фестывалю.

10:00-16:00 – Работа горада майстроў, таржковых крамніц і падворкаў, майстар-класы народных промыслаў і рамёстваў, атракцыёны, народныя гульні, выстава рэтрамабіляў.

10:30 – Выступ калектываў на малой пляцоўцы.

11:00-12:00 – Тэатралізаванае прадстаўленне "Кірмашовыя забавы".

12:30-16:00 – Святочнае шэсце гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. Урачыстае адкрыццё.

20:00-21:30 – Канцэрт салістаў раённага Цэнтра культуры.

21:30 – 22:55 – Канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Ланской.

23:00 – Святочны феерверк.

Фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email