У БДСГА адбудзецца прэзентацыя новай кнігі, пад вокладкай якой сабраны творы маладых літаратараў горацкай акадэміі – паведамляе сайт нашай ВНУ.
Зборнік называецца "Маладыя галасы "Парнаса". У ім – паэзія, проза і публіцыстыка.
Імпрэза пачнецца а 13:30 у чацвер 4 лістапада ў малой зале Палаца культуры БДСГА. Уваход вольны.
Арганізатары: Народнае літаратурнае аб'яднанне "Парнас", бібліятэка імя Дзям'яна Раманавіча Новікава, Цэнтр студэнцкай мастацкай творчасці.