У пятніцу 9 кастрычніка ў бібліятэцы БДСГА адбудзецца прэзентацыя новай кнігі мясцовага гісторыка Уладзіміра Ліўшыца. Уваход на імпрэзу вольны.
Новая праца краязнаўцы называецца "Літаратурныя раскопкі акадэмічнага "Парнаса". Яна прысвечана 180-годдзю Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Прэзентацыя выдання адбудзецца ў межах праекта "Мая акадэмія – мая гісторыя, мая будучыня!"
Пачатак у 11:40. Месца – чытальная зала бібліятэкі, другі паверх.