чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Не ідзяце ў царкву на Вялікдзень? Глядзіце службы па ТВ! Вось расклад для каталікоў і праваслаўных

09.04.2020 – 20:23 | 691

12 красавіка Вялікдзень у каталікоў, праз тыдзень 19 красавіка – у праваслаўных. Праз распаўсюд каранавіруса наведваць месцы з вялікай колькасцю людзей не рэкамендуюць ні дактары, ні царква. Але ўдзельнічаць у службах можна і дыстанцыйна – іх пакажуць у інтэрнэце і па ТВ.

Горацкая парафія ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай паказвае трансляцыі са святыні на сваім сайце. Расклад богаслужэнняў мы публікавалі вось тут.

А яшчэ каталікі і праваслаўныя могуць глядзець святочныя службы па ТВ:

10 красавіка, пятніца, 19:00 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя набажэнства ў Вялікую Пятніцу з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.

10 красавіка, пятніца, 23:20 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя Хрэснага шляху з рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францішка.

11 красавіка, субота, 21:45 (тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24") – жывая трансляцыя святочнага набажэнства на Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі з Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. 

12 красавіка, нядзеля, 16:20 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення "Гораду і міру" Папы Рымскага Францішка.

12 красавіка, нядзеля, 09:50 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя Боскай літургіі на Вербніцу з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

16 красавіка, чацвер, 12:00 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя ў Вялікі Чацвер чыну амавення ног з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, пятніца, 14:00 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя Вячэры з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

17 красавіка, пятніца, 19:00 (тэлеканал "Беларусь 3") – жывая трансляцыя Утрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

18 красавіка, субота, 13:15 (тэлеканал "НТВ-Беларусь") – жывая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме (сыходжанне Жыватворнага агню і Усеправаслаўная малітва аб міры на Святой зямлі).

18 красавіка, субота, 23:45 (тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24") – жывая трансляцыя святочнага набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне па календары праваслаўнай канфесіі з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

Глядзіце па тэме:

► Як горацкія каталікі адсвяткавалі Вялікдзень – фота

► Во истину воскресе! Православная Пасха в Горках – главные фото

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email