У нядзелю 12 красавіка хрысціяне-каталікі сустрэнуць Уваскрасення Хрыстова. У Горках богаслужэнні адбудуцца ў мясцовай парафіі ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай.
У касцёле ў цэлым і ў мясцовай парафіі у прыватнасці, уважліва ставяцца да эпідэмічнай сітуацыі. Таму, напрыклад, на ўваходзе ў горацкую святыню ёсць дазатар з дэзынфекцыйным сродкам. У дадатак, службы можна глядзець праз анлайн-трансляцыі на парафіяльнай старонцы.
9 красавіка, чацвер
Вялікі Чацвер.
19:00 – Імша Вячэры Пана.
У гэты дзень распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум – асаблівы час. Пасхальны Трыдуум Мукі і Уваскрасення Пана пачынаецца з вечаровай Імшы Вячэры Пана, мае свой цэнтр у Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення. Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры. У гэты дзень мы закліканы памаліцца за ўсіх святароў.
10 красавіка, пятніца
Вялікая Пятніца.
19:00 – Літургія Мукі Пана.
Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральная частка якой – адарацыя святога Крыжа.
11 красавіка, субота
Вялікая Субота.
21:00 – Пасхальная Вігілія.
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань, і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення.
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы найважнейшая і найбольш значная з усіх урачыстасцяў, яна ўключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
12 красавіка, нядзеля
Нядзеля Уваскрасення Пана.
8:00 – святая Імша – Int парафіі.
16:00 – святая Імша.
13 красавіка, панядзелак
Актава Пасхі.
18:00 – святая Імша.
14 красавіка, аўторак
Актава Пасхі.
10:00 – святая Імша.
15 красавіка, серада
Актава Пасхі.
18:00 – святая Імша.
Фота: Аляксандр Храмко
Глядзіце па тэме:
► Як Горацкія каталікі рыхтуюцца да Вялікадня – фотарэпартаж з капліцы