пан, 17.01.2022
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2014 года

17.12.2013 – 14:48 | 1291

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі дваццаць сёмага склікання прызначаны на 23 сакавіка 2014 года.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ № 557 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 снежня.

Дата вызначана з улікам устаноўленых законам тэрмінаў на ўтварэннетэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі Беларусі і Выбарчага кодэкса Беларусі.

Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Беларусі тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Фінансаванне выбарчай кампаніі будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

spring96.org