пят, 3.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Беларуская праваслаўная царква выступае супраць смяротнага пакарання

10.12.2013 – 11:20 | 509

Мітрапаліт Філарэт у афіцыйным лісце падкрэсліў, што праваслаўная царква выступае супраць смяротнага пакарання.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы адказаў на зварот Тамары Сялюн. Яе сына прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання.

“Беларуская праваслаўная царква прыкладае намаганні, каб смяротныя прысуды ў нашай краіне не выконваліся, што цалкам адпавядае палажэнням, выкладзеным у “Асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы, - адзначаецца ў адказе за подпісам Мітрапаліта Філарэта. – Хрысціянскае маральнае выхаванне выхавала ў свядомасці людзей адмоўнае стаўленне да смяротнага пакарання. Адмена смяротнага пакарання дае больш магчымасцяў для пастырскай працы з тым, хто аступіўся, і для яго ўласнага пакаяння”.

Таксама паведамляецца, што ліст Тамары Сялюн і адказ Мітрапаліта Філарэта накіраваны ў камісію па памілаванні пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Начальнік галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі Дзяніс Колас паведаміў, што дакументы далучаныя да матэрыялаў справы і будуць улічаныя пры разглядзе хадатайніцтва аб памілаванні.

Нагадаем, 12 чэрвеня 2013 г. Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: арт.139 ч.2 пункты 1 і 6 (забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю ); арт.205 ч.1 (крадзёж); арт. 347 ч.1 (здзек над трупамі) , ст.378 (крадзёж асабістых дакументаў ), і па сукупнасці злачынстваў вынес прысуд аб прымяненні выключнай меры пакарання - смяротнай кары.

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд. Маці асуджанага, як і ён сам, звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні.

Таксама Павел Сялюн праз свайго прадстаўніка Андрэя Палуду звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

spring96.org

Падзяліцца