11 тур чэмпіянату па футболе сярод каманд другой лігі для ФК "Горкі" завяршыўся спартовай няўдачай. Нашы саступілі на дамашнім стадыёне гасцям з Узды з лікам 0:2. Гэта каманда – моцны супернік. Яна ўваходзіць у пяцёрку лідараў спаборніцтваў.
Матч адбываўся ў даволі экстрэмальных умовах – моцны дождж спалучаўся з пранізлівым ветрам. Нягледзячы на гэта, футбалісты паказалі яркую гульню, а на трыбуны прыйшлі заўзятары.
У наступную суботу 7 ліпеня ФК "Горкі" выйдзе на поле супраць лідара гэтага чэмпіянату ФК "Рух" з Брэста. Гульня адбудзецца ў гасцях.