На станцыі "Пагодзіна" з'явіліся месцы для палення. Па-за імі парушальнікаў чакае штраф
Справа і злева ад выхаду на перон са станцыі "Пагодзіна" з'явіліся месцы, у якіх можна паліць. Яны пазначаны ўказальнікамі і адмысловай разметкай. На шыльдзе побач папярэджанне: паленне ў недазволеных месцах караецца штрафам.