пят, 3.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Вязень Магілёўскай турмы Мікалай Статкевіч паскардзіўся ў ААН

04.12.2013 – 17:11 | 177

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу.

Як паведамляе spring96.org, гэта ўжо другі зварот прадстаўнікоў палітыка ў міжнародную арганізацыю. Па першай скарзе ў 2011 годзе Рабочая Група ААН па адвольных затрыманнях палічыла, “што Беларусь парушыла правы Мікалая Статкевіча”.

Было заяўлена, што пазбаўленне волі гэтага палітыка “з'яўляецца адвольным і ўяўляе сабой парушэнне арт. 9 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і арт. 9 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.

Працоўная Група заклікала ўрад Беларусі прыняць неабходныя меры для выпраўлення сітуацыі, якія павінны былі ўключаць непасрэднае вызваленне Статкевіча і выплату адэкватнай кампенсацыі

Новая скарга ў Камітэт па правах чалавека змяшчае звесткі пра цэлы шэраг парушаных Беларуссю агульнапрызнаных міжнародных стандартаў пры расследаванні і судовым разглядзе крымінальнай справы, па якой Мікалай Статкевіч быў праведзены ў якасці аднаго з абвінавачаных.