сер, 1.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Збанкрутаваў Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод

18.05.2018 – 20:24 | 914

Эканамічны суд Магілёўскай вобласьці прызнаў адкрытае акцыянэрнае таварыства "Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод" неплацёжаздатным. Працэдура санацыі будзе працягвацца да 15 лістапада 2019, паведамляюць у прэсавай службе Вярхоўнага суду.

За гэты час плацёжаздатнасьць можа быць адноўленая ў выніку актыўнай працы па пошуку заказаў, заключэньні кантрактаў, а таксама продажу маёмасьці, якая выкарыстўваецца неэфэктыўна.

Згодна з заключэньнем экспэртызы, аднаўленьне плацёжаздатнасьці заводу зьяўляецца магчымым.

svaboda.org