суб, 15.08.2020
USD2.46|EUR2.90|RUB3.36
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў з Горацкага раёна паставілі помнік

18.04.2018 – 11:11 | 859 | 2

Анатоль Буласаў нарадзіўся ў вёсцы Хамінічы Горацкага раёна. Унук рэпрэсаванага селяніна на гэтую Радаўніцу паставіў помнік на месцы расстрэлу свайго дзеда Кірыла і яго аднавяскоўцаў. Іх вывезлі з малой радзімы і забілі падчас сталінскіх рэпрэсіяў на Кабыляцкай гары пад Оршай.

Сем'і ахвяраў чырвонага тэрору сабраліся на дзявяты дзень пасля Вялікадня, каб памянуць сваіх продкаў, прыбраліся на месцы іх гібелі, прынеслі кветкі і запалілі свечкі.

bulasau2.jpg

Відэа: Радыё Свабода