чцв, 29.10.2020
USD2.60|EUR3.05|RUB3.34
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Шклоўскі райсавет распачаў падрыхтоўку да мясцовых выбараў

22.11.2013 – 15:16 | 837

У панядзелак, 18 лістапада, у Шклове адбылося пасяджэнне 28-й сесіі Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў. Як паведамляе раённая газета “Ударны фронт” (№90 ад 20 лістапада), у шэрагу іншых на сесіі дэпутаты разгледзелі і пытанне аб устанаўленні колькасці выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў у Шклоўскі раённы Савет 27-га склікання.

Дэпутаты заслухалі інфармацыю аб устанаўленні колькасці выбарчых акруг і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на выбарчую акругу на маючых адбыцца выбарах у раённы Савет, якую прадставіла начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Шклоўскага райвыканкама Алена Пекерт. У адпаведнасці з артыкулам 15 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дэпутаты прынялі рашэнне аб усталяванні 35 выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Шклоўскі раённы Савет 27-га склікання з сярэдняй колькасцю 673 выбаршчыкі на выбарчую акругу.

Неабходна адзначыць, што на маючых адбыцца выбарах у Шклоўскі раённы Савет колькасць выбарчых акруг скарацілася на пяць у параўнанні з мінулымі мясцовымі выбарамі 2010 года. Тады ў Шклоўскім раёне было абрана 40 дэпутатаў раённага Савета.

Таксама на сесіі Шклоўскі раённы Савет дэпутатаў вырашыў унесці прапанову ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб скасаванні Старасельскага, Заходскага і Чарнаруцкага сельсаветаў, змене межаў горада Шклова, уключыўшы ў яго склад населены пункт Вялікае Зарэчча, перайменаванні Камена-Лаўскага сельсавета ў Каменалаўскі, а Рыжкавіцкага – у Старашклоўскі.

Калі Магілёўскі абласны Савет зацвердзіць прапановы дэпутатаў Шклоўскага раённага Савета, у Шклоўскім раёне застанецца восем сельскіх Саветаў замест адзінаццаці, якія існуюць зараз.

spring96.org

telega.jpg viber2.jpg