аўт, 20.10.2020
USD2.57|EUR3.01|RUB3.30
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Лабісты прапануюць увесці «ўтылізацыйны збор» — дадатковыя $600 за імпартнае аўто

21.11.2013 – 12:18 | 112

Такія ж грошы плацяць кіроўцы ў Расіі, каб «абараніць» аўтамабілі мясцовай вытворчасці.

Грошы хочуць браць не толькі за допуск аўто да дарожнага руху.

У Беларусі павінен быць уведзены ўтылізацыйны збор.

Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар холдынгу «БелГАЗаўтасэрвіс» Міхаіл Супруновіч.

«Гэта не толькі абарона рынкаў, але і рашэнне экалагічнай праблемы», - лічыць ён.

Паводле меркавання Супруновіча, велічыня збору павінна быць раўназначным той, якая дзейнічае ў Расіі. Для легкавікоў гэта каля $600, для грузавікоў і аўтобусаў - каля $4500.

«Будзе ўводзіцца утылізацыйны збор - на гэтую суму будзе ўзрастаць і цана аўтамабіля. Нікуды не дзенешся», - канстатаваў кіраўнік холдынгу.

Ідэю ўвядзяння ўтылізацыйнага збору ў Расіі пралабіравалі расійскія вытворцы. Нібыта клапоцячыся пра экалогію, яны перадусім адсвойваюць свае інтарэсы ў барацьбе з еўрапейскімі, азіяцкімі і амерыканскімі вытворцамі. Замежныя аўто даражэюць, значыцца, «лады» з «газэлямі» выглядаюць больш прывабна.

Увядзенне ўтылізацыйнага збору ў Беларусі прывядзе да прапарцыйнага падаражання на ўсіх сегментах аўтарынку.

NN.BY

Падзяліцца

telega.jpg viber2.jpg