пан, 26.10.2020
USD2.54|EUR3.00|RUB3.32
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Беларускія біятляністкі выйгралі алімпійскую эстафэту. Другое золата для зборнай Беларусі

22.02.2018 – 19:01 | 444 | 3

22 лютага беларуская каманда біятляністак змагалася за алімпійскія мэдалі ў эстафэце 4 на 6 кілямэтраў. Вынікам адладжанай працы стала золата Гульняў-2018.

Да пачатку гонкі фаварытамі называліся Нямеччына, Францыя і Італія. Беларусь разам зь вялікай групай камандаў прэтэндавала на трэцюю пазыцыю. Галоўнымі канкурэнткамі ў барацьбе за п’едэстал былі нарвэжкі, швэдкі, украінкі.

Беларуская чацьвёрка стартавала ў наступным парадку: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар’я Домрачава, якая ў Пхёнчхане ўжо стала срэбнай прызэркай у мас-старце. Пры дакладнай стральбе іх мэдалёвыя шанцы расцэньваліся як высокія.

Пасьля першага этапу настрой беларускіх заўзятараў быў ня самы лепшы – Надзея Скардзіна перадала эстафэту Ірыне Крыўко толькі дзясятай. Тая адчувальна палепшыла справы — была пятая на сваім рубяжы.

І ўжо сапраўдную сэнсацыю ўчыніла Дзінара Алімбекава, якая пры дакладнай стральбе забясьпечыла Дар’і Домрачавай трэцюю пазыцыю. Найлепшая беларуская біятляністка чыста прайшла першую палову і тройчы прамахнулася на другім этапе, скарыстаўшы запасныя патроны. Але гэтага хапіла для агульнай перамогі, Дар'я ўпэўнена абышла прадстаўніц Швэцыі і Францыі, якія падзялілі другое і трэцяе месцы.

За тры дні да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане зборная Беларусі з двума золатамі і срэбрам займае 13-е месца ў агульнакамандным мэдалёвым заліку – пасярэдзіне сьпісу з трох дзясяткаў краін, чые прадстаўнікі станавіліся чэмпіёнамі і прызэрамі зімовых Гульняў-2018.

Сёньня з Паўднёвай Карэі ў Беларусь вярнуліся фрыстайлісты, у іх ліку і чэмпіёнка Пхёнчхану Ганна Гуськова. Пачынаючы ад 1998 году выхаванцы галоўнага трэнэра Мікалая Казекі стабільна здабываюць узнагароды, прычым тры апошнія Алімпіяды гэта мэдалі найвышэйшай вартасьці.

svaboda.org

Глядзіце па тэме:

Што вядома пра Ганну Гуськову, якая заваявала першае золата для Беларусі на Алімпіядзе ў Пхенчхане?

Падзяліцца

telega.jpg viber2.jpg