Сёння сайт horki.info будзе публікаваць усе матэрыялы па-беларуску. Падтрымайце мову ў сваіх каментарах – пішыце іх на беларускай.
Чаму 21 лютага?
Міжнародны дзень матчынай мовы заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Адзначаецца 21 лютага, каб заахвоціць моўную разнастайнасць і шматмоўную адукацыю. Гэта дата павінна спрыяць усведамленню моўных і культурных традыцый на аснове ўзаемаразумення, цярпімасці і дыялогу.
Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня матчынай мовы і заклікала дзяржаў-удзельніцаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Нясумныя відэа пра беларускую мову на цэлы дзень
Пяць фактаў пра нашу мову
Мова і сальцісон
Блогеры вучаць беларускую мову
Прымаўкі на ўсе выпадкі жыцця
А вы зможаце за ёй паўтарыць?
Глядзіце па тэме:
► Горкі былі адным з самых беларускамоўных гарадоў Беларусі