сер, 29.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

У Беларусі выберуць птушку 2019 года. Далучайцеся да галасавання за кандыдата

08.01.2018 – 22:05 | 536

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” прапануе абраць кандыдата на званне крылатага сімвала Беларусі 2019 года. Далучайцеся да галасавання на сайце ptushki.org. Яно працягнецца яшчэ два тыдні – да 25 студзеня.

Птушка года будзе абрана 27 студзеня на з’ездзе АПБ з трох кандыдатаў. Двух з іх ужо вылучылі Цэнтральны савет і сакратарыят арганізацыі – гэта вялікі арлец і чайка-рыбачка. Трэцяга прэтэндэнта вызначыць анлайн-галасаванне.

Інтэрнэт-аўдыторыі на выбар прапанаваныя ластаўка-зямлянка, сівая жаўна і качка-крыжанка

Можна дадаць і свой варыянт кандыдатуры да гэтага спісу. Але нельга намінаваць птушак-пераможцаў мінулых гадоў.

Выбары інтэрнэт-кандыдатаў скончацца 25 студзеня ў 24.00. Дарэчы, летась сярод трох кандыдатаў менавіта шчыгел, які і стаў птушкай 2018 года, быў прапанаваны інтэрнаўтамі.

"Птушку года" вызначаюць з 2000 года

Галоўная мэта – прыцягнуць увагу да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас, да неабходнасці іх захавання.

Што такое АПБ?

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" – найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі, нацыянальны партнёр міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый "BirdLifeInternational". АПБ – гэта больш за 3000 сябраў і прыхільнікаў, 120 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да прыродаахоўнай дзейнасці.

Карына Салавей