аўт, 20.10.2020
USD2.57|EUR3.01|RUB3.30
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Што спытаюць на “народным рэферэндуме”?

31.10.2013 – 15:39 | 187

Рух за Свабоду, кампанія “Гавары праўду” і Партыя БНФ працягваюць ініцыятыву “Народны рэферэндум”.

Кожная з арганізацый склала свае прапановы пытанняў для вынясення на агульнанацыянальнае абмеркаванне. Тры арганізацыі маюць намер зладзіць збор подпісаў за рэферэндум па пэўным коле пытанняў.

Рух “За Свабоду” “на аснове сустрэч з насельніцтвам і анкетавання сябраў арганізацыі” агучыў шэсць самых рэйтынгавых пытанняў.

1. Ці згодныя Вы з тым, што кіраўнікі выканаўчай улады (мэры гарадоў, старшыні гар- і аблвыканкамаў) павінны наўпрост абірацца грамадзянамі Беларусі, што жывуць на адпаведных тэрыторыях?

2. Ці згодныя Вы з тым, што адна асоба не можа быць прэзідэнтам Беларусі больш за два тэрміны?

3. Ці згодныя Вы з тым, што важныя рашэнні ў жыцці краіны (ад прыватызацыі буйных прад-прыемстваў і будаў-ніцтва АЭС да ўдзелу ў палітычных ці ваенна-палітычных саюзах) павінны прымацца на мясцовых ці ўсебеларускіх рэферэндумах?

4. Ці згодныя Вы з тым, што Беларусь павінна ўзяць курс на далучэнне да Еўрасаюза?

5. Ці пад-трымліваеце Вы ўвядзенне ў Беларусі права прыватнай уласнасці на зямлю?

6. Ці трэба ў Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне?

Свае пытанні на “Народны рэферэндум” назвала і Партыя БНФ.

Найболей рэйтынгавымі па выніках галасавання сталі наступныя пытанні:

“Ці згодны вы з тым, што кіраўнікі выканаўчай улады адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі павінны абірацца грамадзянамі Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі адпаведных адзінак, шляхам усеагульнага галасавання?”;

“Ці падтрымліваеце вы размяшчэнне любых ваенных аб’ектаў замежных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі?”;

“Ці падтрымліваеце вы ўвядзенне заканадаўча зацверджанага мінімуму дзяржаўных затрат на ахову здароўя на ўзроўні 8% ВУП?”;

“Ці згодны вы з тым, што ч. 1 арт. 81 Канстытуцыі РБ павінна быць зменена і прынята ў наступнай рэдакцыі “Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам РБ на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адна і тая ж асоба не можа быць абрана прэзідэнтам больш як на два тэрміны”;

“Ці падтрымліваеце вы дзеянні, скіраваныя на падпісанне Рэспублікай Беларусь дагавора аб стварэнні глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю паміж РБ і ЕС?”

Затым на працягу двух тыдняў спіс будзе скарочаны да пяці пазіцый і пачнецца збор подпісаў у падтрымку вынясення гэтых пытанняў на рэферэндум.

Варта адзначыць, што ні разу яшчэ Лідзія Ярмошына і ЦВК не дазволілі правядзення рэферэндуму, ініцыяванага грамадзянамі.

NN.BY

Падзяліцца

telega.jpg viber2.jpg