пят, 26.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

"Мора крыві і гвалт над уласным народам". У Горках актывісты нагадалі моладзі пра сталінскія рэпрэсіі і кастрычніцкую рэвалюцыю

30.10.2017 – 20:57 | 726

80 гадоў таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гады, ва ўнутранай турме НКВД у Мінску былі расстраляныя больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, публіцыстаў. Гэта быў толькі адзін эпізод у вялікім моры тэрору, які ўчынілі камуністы. Сучасныя даследчыкі сцвярджаюць, што ў 1930-я гады ў СССР былі асуджаныя больш за 3,7 мільёна чалавек. Іх абвясцілі "ворагамі народу", "контррэвалюцыянерамі", "шкоднікамі", "шпіёнамі".

Каб падобная трагедыя больш ніколі не магла паўтарыцца, трэба ведаць сваю гісторыю. Маладым людзям асабліва важна пазнаваць праўду пра тыя падзеі. Таму сёння раніцай грамадскія актывісты Дрыбінскага і Горацкага раёнаў гутарылі са студэнтамі БДСГА, раздавалі ім адмыслова падрыхтаваныя тэматычныя паштоўкі, прысвечаныя трагічным падзеям тых гадоў.

– Сёлета супалі дзве даты – 80 гадоў з моманту расстрэлу лепшых нашых суайчыннікаў і стагоддзе з дня бальшавіцкага перавароту. Тыя часы адзначыліся ў нашай гісторыі пікам тэрору. Важна, каб моладзь ведала пра гэта. У тых, хто не мае памяці, няма і будучыні, – патлумачыў Андрэй Юркоў, ініцыятар падзеі.

– Маладзёны павінны усведамляць, што несправядлівасць, якая адбывалася тады, ценем ляжыць і на нашым сучасны жыцці. Хутчэй за ўсе, старыя бальшавікі і зараз будуць святкаваць дату 7 лістапада. Але ж новае пакаленне павінна ведаць, да чаго прывяла тая гістарычная падзея. Наступствамі былі – мору крыві і гвалт над уласным народам. Рэвалюцыя адкінула развіццё нашай краіны на шмат гадоў назад, – дадаў Андрэй.

Галіна Будная

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email