Запрашаем прыняць удзел у віктарыне “Кніжная мудрасць стагоддзяў” у межах сумеснага праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”. Яго праводзяць бібліятэка імя Д.Р.Новікава УА БДСГА і раённая бібліятэка імя М.І.Гарэцкага. Пытанні віктарыны датычаць дзейнасці беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны.
Аўтары трох першых найбольш поўных і дакладных адказаў на пытанні віктарыны атрымаюць падарункі ад газет "Горацкі веснік", "УзГорак" і сайта horki.info, а таксама сувеніры ад арганізатараў праекта.
Важная акалічнасць: адказы на некаторыя пытанні віктарыны можна знайсці, толькі наведаўшы выставу “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”, якая дзейнічае ў бібліятэцы акадэміі на другім паверсе (з 8:00 до 17:00).
Адказы на віктарыну прымаюцца да 24 лістапада.
Поспеху ў пошуку правільных адказаў, нашы дапытлівыя і кемлівыя аматары гісторыі і літаратуры!