аўт, 20.10.2020
USD2.57|EUR3.01|RUB3.30
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Маеце цікавую ідэю для любімага горада? Вам дапамогуць яе ажыццявіць!

29.09.2017 – 15:27 | 257 | 1

Хочацца зрабіць для сябе і знаёмых штосьці цікавае і карыснае? Мы вам дапаможам! Абвяшчаем Кірмаш праектаў для Магілёўшчыны. Апішыце сваю ідэю, дашліце “Будзьме” і раскажыце аб сваёй задуме на прэзентацыі ў прызначаны час.

Хто

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць збор крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ідэй для “Кірмаша праектаў” для Магілёва і Магілёўскага рэгіёна.

Навошта

Культурнае жыццё – гэта не толькі наведванне канцэртаў і спектакляў. Гэта і нашыя стасункі з блізкімі і калегамі, і дапамога тым, каму яна патрэбна. Гэта і тое, як мы арганізоўваем сваю працу, побыт, адпачынак. Кожны з нас хоча камфорту, прыязнасці, новых падыходаў і свежых ідэй у працы і ў вольны час. І сёння ўжо шмат прыкладаў таго, як мы самі, не чакаючы нічыіх распараджэнняў, робім прыгожымі свае пад’езды, двары і вуліцы, крэатыўна адпачываем ці арганізоўваем вольны час для іншых, а таксама робім безліч добрых спраў, карысных не толькі для сябе, але і для горада. І добры механізм для гэтага – удзел у Кірмашах праектаў, якія кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць па ўсёй краіне ўжо шмат гадоў і дапамагае адметныя ідэі ператварыць у рэчаіснасць.

Калі

Да 1 кастрычніка ўключна мы збіраем ідэі.

Пасля адбудзецца прэзентацыя ідэй, дзе аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі.

Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі.

Як

Удзел можа прыняць кожны жыхар Магілёва і Магілёўскай вобласці любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

–назву ідэі/праекта;

–мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Даслаць ідэю да 1 кастрычніка ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Магілёў”.

ПАРАДЫ ПА АФАРМЛЕННІ ІДЭІ Ў ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

 

 

budzma.by

telega.jpg viber2.jpg