пят, 27.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Андрэю Юркову на працы аб'явілі вымову і пазбавілі ўсіх відаў даплат

10.04.2017 – 11:04 | 1880

Кандыдат у дэпутаты на выбарах 2016 года па Горацкай акрузе Андрэй Юркоў пакараны на працы за ўдзел у акцыі супраць дэкрэту №3.

Грамадскі лідар быў затрыманы ў Оршы пасля масавых пратэстаў супраць дэкрэту "аб дармаедах" і эканамічнай палітыкі ўладаў, якія адбыліся ў гэтым горадзе 12 сакавіка. Паводле паведамленняў масмедыя, у акцыі прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Яны не толькі абураліся на галоўнай плошчы горада, але і прайшлі да будынку мясцовага выканкама, каб данесці да ўладаў сваю пазіцыю.

Пасля акцыі былі затрыманы журналісты і некаторыя ўдзельнікі, сярод іх быў і наш Андрэй Юркоў. Ён, як і некаторыя жыхары Горак, далучыўся да пратэсту ў суседнім горадзе.

Андрэй Юркоў.

Аршанскі раённы суд арыштаваў Юркова на двое сутак. Але гэтым пакараннем не абышлося. На мінулым тыдні кіраўніцтва РУП "Вучгас БДСГА", дзе Андрэй працуе галоўным спецыялістам па маркетынгу, падпісала загад, у якім вынесла Юркову вымову, а таксама пазбавіла яго ўсіх даплат у памеры 100%.

Антон Валодзька

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email