аўт, 26.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Горкі занялі трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі сярод каманд першай лігі па міні-футболе

04.04.2017 – 21:28 | 479

"Шчучын" – на першым, "Нова" – на другім, "Горкі" – на трэцім. Гэтак завяршыўся чэмпіянат Беларусі сярод каманд першай лігі па міні-футболе.

У шостым фінальным туры, які адбыўся 25 і 26 сакавіка, павінны былі сустрэцца "Авангард" (Гомель) і "Нова" (Барысаў), а таксама "Шчучын" і "Горкі". Аднак згуляць нашым спартоўцам так і не ўдалося. Як пазначана ў пратаколе матча, каманда не з'явілася, спаслаўшыся на паломку аўтобуса. Праўда, гэта не нашкодзіла Горкам у канчатковым выніку: гамяльчане, якія ў папярэднім пятым туры згулялі з намі ўнічыю, саступілі барысаўцам і занялі апошні чацвёрты радок турнірнай табліцы.

Выніковая табліца фінальнага этапу (за 1-4 месцы)

  Команды И В Н П М О
1 Шчучын (Шчучын) 12 7 4 1 44-29 25
2 Нова (Барысаў) 12 6 3 3 49-31 21
3 Горкі (Горкі) 12 2 4 6 37-56 10
4 Авангард (Гомель) 12 2 3 7 41-55 9

Сярод лепшых бамбардзіраў чэмпіянату названы горацкія футзалісты Віктар Чарных, Сяргей Рыжанкоў і Арцём Пархімовіч.

Ягор Клішэвіч, фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email