сер, 5.08.2020
USD2.44|EUR2.88|RUB3.32
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Лёс музея Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы вырашаць гэтай вясной

13.03.2017 – 08:00 | 548

Перанос літаратурнага музея імя Максіма Гарэцкага з вёскі Малая Багацькаўка ў Мсціслаў могуць распачаць ужо гэтай вясной. Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь-4" начальніца аддзелу ідэалагічнай працы Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп.

Яна сказала, што такія працы пачнуць, калі высветліцца, што грамадскасць раёну і родныя пісьменніка не супраць таго, каб музей размясцілі ў райцэнтры.

Пазіцыю грамадскасці высвятляюць праз адмысловае анкетаванне. На перанос музея спатрэбіцца, паводле падлікаў чыноўнікаў, 40 тысяч рублёў.

"Мы не абумоўлівалі тэрмінаў, але, думаю, да пачатку вясны гэтае пытанне варта вырашыць, каб у выпадку станоўчага рашэння нашых мясцовых жыхароў і наагул родзічаў Максіма Гарэцкага ўвесну распачаць працы", – сказала Наталля Біскуп.

Прычынамі, якія вымагаюць перанесці музей з роднай вёскі класіка беларускай літаратуры ў Мсціслаў, называюць слабую наведвальнасць установы, а таксама тое, што яна не ацяпляецца, і таму немагчыма захоўваць экспазіцыю. Летась музей наведалі паўтары сотні чалавек. Замест дома-музея мяркуюць паставіць памятны знак. Сам жа музей хочуць размясціць у гістарычнай частцы Мсціслава, побач з будынкам мужчынскай гімназіі, у якой выкладаў Гарэцкі.

Паводле svaboda.org