45 капеек – зараз менавіта столькі каштуе праезд у грамадскім транспарце ў Магілёўскай вобласці. Цана вырасла на пяць капеек у параўнанні з ранейшай. Пры гэтым кошт праязных павялічыўся на 6%.
Пра тое, што цана карыстання грамадскім транспартам вырасце па ўсёй Беларусі, стала вядома яшчэ ў канцы 2016 года, а ўжо 31 снежня было апублікавана адпаведнае рашэнне.
Чакаецца, што падрасце кошт і на міжгароднія паездкі. Апошні раз праезд даражэў у канцы 2015 года.