Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, у якасці спонсарскай дапамогі выпісала 108 раённым бібліятэкам краіны незалежную газету "Народную волю" на першае паўгоддзе 2017 года.
У газеце ўпэўненыя, што наяўнасць "Народнай волі" ў бібліятэках прыцягне туды наведвальнікаў. "Народная воля" – незалежнае выданне, журналісты якога не баяцца пісаць на эканамічныя і грамадскія праблемы, а таксама крытыкаваць уладу.
Гэта не першая дапамога Святланы Алексіевіч у гэтым годзе. Яна зрабіла першы ўзнос шматдзетнай сям'і за кватэру:
А таксама ахвяравала грошы на лячэнне Леаніда Маракова. Ён быў аўтарам унікальнага энцыклапедычнага даведніка ў 10 тамах "Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991", у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 20.000 расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах (Гулагу) дзеячаў беларускай культуры.
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2015 годзе. Па традыцыі лаўрэатка звярнулася з прамовай, якую можна яшчэ раз паглядзець у відэа ніжэй, або пачытаць па спасылцы.