пят, 3.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

У магілёўскіх вёсках 38% народжаных дзяцей — байструкі

26.08.2013 – 12:05 | 202

Белстат падлічыў колькасць дзяцей, якія летась нарадзіліся па-за шлюбам. Іх было 21 075 чалавек — на такім узроўні гэтая лічба трымаецца ўжо 10 гадоў. Прычым калі ў гарадах іх доля складае 15,8%, то ў вёсках дасягае 26%.

Істотная разбежка і па вобласцях.

Напрыклад, у гарадах Гродзеншчыны па-за шлюбам нараджаюцца 11,1% дзяцей, у Мінску — 12,7% дзяцей, а вось у гарадах Магілёўшчыны доля байструкоў дасягае 17,2%.

Сярод вясковых жыхароў найменш пазашлюбных дзяцей на Брэстчыне — 17,3% дзяцей,

найбольш — усё на той жа Магілёўшчыне. Іх доля складае 38,1%. Колькасць байструкоў у гэтай вобласці пастаянна вялікая, яшчэ восем гадоў па-за шлюбам нараджаўся кожны другі.

Ягор Марціновіч, NN.BY