пан, 6.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Няроўнасці стане меней? Магілёўскі аблвыканкам падпісаў дэкларацыю

10.12.2016 – 00:00 | 616

Магілёўскі аблвыканкам падпісаў дэкларацыю з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацыяў пра гатоўнасць знізіць няроўнасць у грамадстве. Гэта адна з сямнаццаці мэтаў канцэпцыі ўстойлівага развіцця. Яна прадугледжвае і ратаванне людзей ад жабрацтва.

"Для змяншэння няроўнасці рэкамендуецца палітыка, выбудаваная на прынцыпах усеагульнасці, але з улікам патрабаванняў абяздоленых і маргіналізаваных груп насельніцтва", – гаворыцца на сайце ААН.

У імпрэзе браў удзел і амбасадар Нямеччыны Петэр Дэтмар. Паводле яго, у Беларусі назіраецца меней няроўнасці, чым на Захадзе. Розніца між заможнымі і збяднелымі пластамі насельніцтва не такая вялікая, як у Еўропе.

"Калі ж гаварыць пра дэмакратычныя правы, дык тут ёсць адрозненні", – сказаў дыпламат.

"Да прыкладу, у праве на дэманстрацыі. Таксама ў адносінах да сродкаў масавай інфармацыі вядзецца дужа строгая палітыка. Акрамя таго, правядзенне выбараў выклікае ўвесь час пытанні ў заходняга свету.

Можна крытычна выказацца і пра тое, як будуецца тут прававая дзяржава – напрыклад, пра даступнасць судоў", – сказаў Петэр Дэтмар.

"Дыялог з беларускім урадам на тэму дэмакра-тызацыі, правоў чалавека, прававой дзяржавы як за адчыненымі, гэтак і за зачыненымі дзвярыма вядзецца і мае для нас вялікае значэнне. Трэба адзначыць, што нядаўна мы прынялі разам з Беларуссю праграму дзеянняў па правах чалавека, і мы спадзяёмся, што гэтая праграма будзе рэалізоўвацца і прывядзе да пэўнага поспеху", – цытуе словы Петэра Дэтмара Радыё Свабода.