аўт, 7.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

"Дазвольце нам самім вырашаць, на якой мове каментаваць матчы"

23.08.2013 – 20:23 | 304

Гэтак хакейны клуб "Магілёў" адказаў каардынатару ініцыятывы "Справодства па-беларуску!"

Ігар Случак, вядома тым, што спрабуе праз афіцыйныя запыты схіліць розныя ўстановы карыстацца беларускай мовай.

Нядаўна ён звярнуўся у шэраг спартовых клубаў краіны з просьбай праводзіць матчы, прэсавыя канферэнцыі на беларускай мове, пісаць на спартыўнай форме назвы гульцоў па-беларуску, зрабіць беларускамоўную версію сайтаў клубаў.

Як паведамляе spring96.org, віцебскі хакейны клуб у адказе параіў з такімі пытаннямі звяртацца ў хакейную федэрацыю. Лідчане заявілі, што "на дадзеным этапе функцыянавання нашай арганізацыі для нас больш зручная руская мова".

А супрацоўнікі хакейнага клуба "Магілёў" увогуле выдалі: "дазвольце нам самім вырашаць, на якой мове каментаваць матчы, пісаць прозвішчы гульцоў і так далей па вашай прапанове".

Найбольш прыхільна да роднага слова паставіліся ў наваполацкім "Хіміку". Кіраўніцтва клубу падзякавала Ігару Случаку за ініцыятыву і патлумачыла, што лічыць прапановы слушнымі, але "зыходзячы з сённяшніх рэалій, маем наступнае":

"Праводзіць матчы на беларускай мове магчыма, але для гэтага патрэбны спецыялісты з адпаведнай адукацыяй. Прэсавыя канферэнцыі на беларускай мове могуць стаць рэальнымі, але некаторыя трэнеры не валодаюць беларускай мовай, таму што яны ўраджэнцы Расійскай Федэрацыі".

Кіраўніцтва спартыўнага клубу выказалася, што для рэалізацыі такіх ідэй патрэбны сістэмны падыход, а аднаму клубу вырашыць пытанне не пад сілу.

spring96.org

Падзяліцца