чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Фігура Маці Божай Фацімскай наведала Горкі – фотарэпартаж

04.11.2016 – 17:50 | 1174

З 13 кастрычніка распачалося вандраванне копіі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Гэтая ініцыятыва з’яўляецца духоўнай падрыхтоўкай да вельмі важнай падзеі для Каталіцкага Касцёла – у 2017 годзе спаўняецца 100 гадоў з моманту першага аб’яўлення Маці Божай тром дзецям-пастушкам: Люцыі, Франсішку і Жасінце. Гэта адбылося ў Партугаліі, непадалёк ад Фацімы, мясцовасці, якая з’яўляецца асаблівым месцам малітвы для каталікоў усяго свету.

26 і 27 кастрычніка фігура Маці Божай наведала і каталіцкі прыход у Горках.

Вечарам вернікі сабраліся на супольную малітву, каб прасіць заступніцтва Багародзіцы. Ксёндз Андрэй, душпастыр Горацкай парафіі, заахвоціў удзельнікаў богаслужэння прасіць дапамогі Маці Божай асаблівым чынам у інтэнцыі адраджэння Каталіцкага Касцёла на магілёўскай зямлі.

Раніцай ад 9:00 была магчымасць прыватнай малітвы перад фігурай. Пасля ў ружанцовай малітве вернікі разважалі над таямніцамі жыцця на зямлі Ісуса Хрыста, а пасля падчас Эўхарыстыі дзякавалі Добраму Госпаду за дар наведвання каталіцкай супольнасці фігурай Маці Божай з Фацімы.

У другой палове дня фігура вырушыла ў суседні каталіцкі прыход – парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мсціславе.

Андрэй Кеўліч, фота: Аляксандр Храмко

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email