У Дрыбіне актывісты з Магілёва разам з дрыбінскімі валанцёрамі прыводзілі ў парадак пахаванні на мясцовым яўрэйскім могільніку, каб аднавіць звесткі пра тых, хто тут ляжыць.
Удзельнікі адкапвалі зарослыя магілы, чысцілі, каб можна было зрабіць іх здымкі і нанесці нумарацыю. Пазней надпісы на камянях расшыфруюць і перакладуць, а ўсе дадзеныя выкладуць у інтэрнэт, каб нашчадкі змаглі знайсці інфармацыю пра памерлых сваякоў (імёны, гады жыцця ды іншае).
За чатыры гадзіны працы валанцёрам удалося ўпарадкаваць каля 75 помнікаў, на самой жа справе іх там разы ў чатыры-пяць болей. Многія магілы бясследна зніклі ў зямлі. Дагэтуль жа падобную добрую справу ўдалося зрабіць у Расна.